Будынак былога пазямельна-сялянскага банка. Пабудаваны ў 1913 годзе ў стылі мадэрн па праекце Б. Астравумава. Пры пабудове выкарыстоўваліся перадавыя на той час матэрыялы: міжпаверхавыя перакрыцці, лесвічныя прыступкі з жалезабетону, сталярка з дуба.
Пасля скасавання банка тут быў вайсковы шпіталь, афіцэрскае казіно і спартыўны клуб.
Нажаль у наш час тут знаходзіцца штаб арміі, і інтэр’еры агледзець няма магчымасці.