Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла. Будаўніцтва храма як уніяцкай царквы звязана з запрашэннем манахаў-базылянаў у мястэчка. Мураваную царкву пры кляштары па праекце архітэктара Аляксандра Асікевіча ішло ў 1747-53 гг. Афармленне інтэр’ераў ішло да 1770 года лепшымі майстрамі з Вільні і Менска. У пачатку XIX ст базылянская школа была адной з самых прывабных для навучання. Аднак пасля падаўлення Нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830-31 гг расейскія ўлады адабралі комплекс у уніятаў і перадалі Маскоўскай царкве. У 1922 годзе ўлады міжваеннай Польшчы перадалі храм каталікам. Касцёл не зачыняўся і ў савецкія часы. У 1990-ых гг касцёл адрэстаўравалі. Сярод інтэр’ераў вылучаецца галоўны алтар і алтар з цудатворным абразом Маці Божай Барунскай. 12 кастрычніка 2024 года ён быў урачыста каранаваны біскупскімі каронамі.
Güzel kilise, narin rengiyle özellikle sonbahar arka planına karşı iyi görünüyor. Manastır binası kapatılır ve yıkılır, ancak genel olarak izlenimi bozmaz.
Ne yazık ki hafta içi kapatıldı, binanın sadece dış dekorasyonuna, "ormanlardaki" binaların bir kısmına bakabildiler, belki de onarım veya yeniden yapılanma devam ediyor