Касцёл Святога Мікалая. У 1653 годзе па фундацыі Фабіяна Козел-Паклеўскага быў пабудаваны мураваны касцёл, які з перабудовамі дайшоў да нашага часу. У 1680 годзе храм асвяціў віленскі біскуп Мікалай Слупскі. У сярэдзіне XIX ст касцёл быў адрамантаваны. У 1903-08 гг ішла грунтоўная перабудова храма, ён быў значна пашыраны. Ад пабудоў XVII ст засталіся ніжняя частка вежы-званіцы і паўцыркульная апсіда (цяпер гэта капліца пад паўсферычным купалам). У перыяд польскай улады парафіяне купілі новы арган за 16 тысяч злотых. У 1961 годзе пасля смерці пробашча Казімера Шылейкі касцёл зачынілі. У будынку адкрыўся філіял Смаргонскага завода. У 1985 годзе тры званы намагаліся здаць на металалом, удалося захаваць толькі самы прыгожы. У 1990 годзе будынак вярнулі каталікам, на першую службу прыехаў ксёндз Аўгусцін Квяткоўскі з Кабыльніка. 22 чэрвеня 1990 года касцёл быў нанава асвечаны ксяндзом Станіславам Кучынскім, які яшчэ ў 1980-ых узначаліў ініцыятыўную групу з мясцовых, якая вяла барацьбу за вяртанне святыні. Пасля вяртання ў касцёле была праведзена рэстаўрацыя, віцебскі майстар Юрый Чапскі аднавіў галоўны алтар па фотаздымках з кнігі "Свір і Свірскі касцёл" святара Юрыя Жамойця, напісаную ў 1930 годзе.
Tamir ediliyor ama yine de güzel. Bina heybetli, çitlerle çevrili ve yolun yanında yer alıyor. Bölgeye giriş kapıdan serbesttir. Bölgede eski bir çan, heykeller var. İçeriye sadece kapıların dışına girebildim, salon kapalıydı ama görülüyordu