Калі Вы на бэйджыку экскурсавода ўбачыце надпіс Раманенкава Галіна Мікалаеўна, то лічыце, што Вам моцна пашанцавала: Вы атрымаеце задавальненне не толькі ад прафесіяналізму Галіны Раманаўны, але і ад яе чысцюткай беларускай мовы. Можаце таксама задаваць любыя свае пытанні па інтэр'еры сабора і экспанатах музея — Вы атрымаеце вычарпальны адказ.
Ну і, канешне, крыху зашчэміць у душы ад магчымасці дакрануцца да даўняга мінулага сваёй Радзімы...
ГИКУ Музей-усадьба М.К. Огинского
Temmuz 2024 •
4
З нечаканага для звычайнага чалавека:
— невялікія, аднак, памеры комнат аказаліся ў князя,
— уразіла акустыка ў альтанцы.
З чаканага (на жаль):
— у музеі-сядзібе выдатнага дзеяча Рэчы Паспалітай на зямлі Вялікага княства Літоўскага не гучала ані польская, ані беларуская мовы...
З прыемнага:
— "ролевыя" экскурсаводы ў адпаведным адзяянні,
— QR-коды дзеля самастойнага азнаямлення з асобай Агінскага і яго творамі,
— чысцюткая вада ў рачулцы-ручаі.
Непрыемнага няма...
Muzeyny kompleks starinnykh narodnykh remesel i tekhnology Dudutki
Eylül 2023 •
5
Вельмі цікава! Цудоўны экскурсавод Таццяна! Багатыя экспазіцыі! Але, на жаль, не хапала ... роднай мовы.