Захаваная частка гісторыі Беларусі!
Утульны комплекс, прывабна тут шпацыраваць, цеплыня на душы :)
Museum 5 fort
Aralık 2024 •
5
Цікавае і атмасфернае месца, добра захавалася!
Гэтыя калідоры ў цемры.. цішыня, надаюць сваю прывабнасьць
Семья
Kasım 2024 •
5
Гарбата + дэсерт, што яшчэ трэба? Усё было смачна й хутка!
Раджу для наведвання :)
Djezva
Kasım 2024 •
5
Прывабнае месца! Асабліва спадабалася столь!
Некалькі разоў тут сьнедаў, было смачна, нічога кепскага сказаць не магу, кава клас :)
Nashe mesto
Kasım 2024 •
5
Забягалі ўзяць з сабой
Месца прыгожае, рака побач, інтэр'ер пекны
Убраны ўваход асобна ў сэрцайку!
Было смачна, танна й шмат :)
Vokladki
Kasım 2024 •
5
Шыкоўная крама з беларускай эстэтыкай, якая кранае сэрца й душу
Набываў заплечнік і торбу - ніякіх мінусаў па якасьці, спадабаліся!
Animal Park
Ekim 2024 •
5
Проста ваў, жывёлы цудоўныя, рахманыя
Нічога не баяцца, культурныя
А калі яшчэ даш ежы дык тым болей!
Знаходзіцца там можна хоць да закрыцця, калі нікуды не спяшацца ну можна гуляць, шпацыраваць недзе з 2-3 гадзіны
Абавязкова для наведвання!
Варта адзначыць, што калі ехаць на таксі акурат у кантактную частку, то трэба ехаць у другі парк, бо пехатой прыйдзецца ісьці ад першага туды 1 кіламетр па пяску (ён выглядае так нібы хутка там будзе сьцежка, але на сёння яе покуль няма)
Vierabiej
Ekim 2024 •
5
Бяз гэтага вераб'я Баранавічы не былі б Баранавічамі!
Кожны вінен загадаць жаданне, тады сто адсоткаў, што спраўдзіцца
Лодочка
Ekim 2024 •
5
Выдатнае месца! Асаблівасьць Баранавічаў
Абавязковае месца для наведвання
Чарга, што стаіць увесь час таму пацьверджанне
Смачна, хутка, танна
Пастаянна чуў што трэба пакаштаваць і ніколькі не шкадую, што прыехаў 😎
Slivki
Ekim 2024 •
5
Файнае месца, прыгожае!
Кава была добрая, нічога кепскага сказаць не магу
Ёсьць адзінае "але" - там толькі адна дзяўчына і прыходзіцца доўга чакаць, бо заказ - зрабіць - наступны і г.д.
Можа нам не пашэнціла й там два чалавекі насамрэч працуе
Шчэ там маленькія рыбкі плаваюць :)))